Шыфр
712Г000181
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Партызанскі раён, пр. Незалежнасці, 32
Датаванне
1959 г.
Апісанне
Будынак складаны ў плане: да асноўнага цыліндрычнага аб'ёму, накрытага сферычным купалам, прымыкае прамавугольны ў плане блок. Фасады патынкаваныя з рустам, вырашаны лаканічна і трактаваны ў формах класіцыстычнай архітэктуры. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект, вылучаны рызалітам, аформленым каланадай карынфскага ордэра. Сцены па перыметры раскрапаваны плоскімі пілястрамі, на галоўным фасадзе пілястры таксама маюць капітэлі карынфскага ордэра. Дзвярныя праёмы галоўнага ўвахода аформлены прафіляванымі парталамі з прамымі сандрыкамі. Да ўваходаў на бакавых фасадах вядуць высокія ганкі з балюстраднымі парапетамі. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. На трэцім паверсе аконныя праёмы меншыя па вышыні. Завершаны фасады прафіляваным карнізам з паяском сухарыкаў.