Шыфр
513Г000029
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 50Б
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
Эклектыка
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Фасады непатынкаваныя, пафарбаваны па цэгле. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Бакавыя часткі вылучаны лапаткамі, завершаны прамымі атыкамі, дэкарыраванымі круглымі нішамі. У цэнтры фасада на другім паверсе размешчаны балкон. Фасады падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам, у цэнтры галоўнага фасада з філянговым фрызам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён