Шыфр
313Г000512
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVIII - XIX стст.
Стыль
Класіцызм
Жылы асабняк у стылі класіцызму быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. Прадстаўляе сабой двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. Правая частка фасада вылучана шырокім лучковым атыкам. Галоўны ўваход змешчаны ад цэнтра ўправа.
Асабняк належаў Феліксу Кеневічу. Пасля ўдзела Ф. Кеневіча ў паўстанні 1830-1831 гг. яго маёмасць была канфіскавана, дом перададзены пад трохкласнае дваранскае вучылішча, якое ў 1859 г. было рэарганізавана ў мужчынскую гімназію. У 1865 г. гімназія стала класічнай. У 1873 г. мазырская гімназія была ператворана ў прагімназію. У 1909 г. быў атрыманы дазвол на пераўтварэнне прагімназіі ў васімікласную гімназію, якая праіснавала да 1917 г. У гімназіі вучыліся многія вядомыя далёка за межамі радзімы асобы, што ўнеслі значны ўклад у навуку, асвету, напрыклад С. Палуян, Э. Пякарскі, М. Доўнар-Запольскі і інш.
У савецкі час у гэтым будынку знаходзіўся адзін з карпусоў санаторнай школы, зараз установа аддзела адукацыі, спорта і турызма Мазырскага райвыканкама: Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.