Шыфр
213Г000628
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, 21
Датаванне
к. 1950-х - пач. 1960-х гг.
Стыль
Эклектыка
Цэнтрычнае збудаванне падзеленае на 2 ярусы. У завяршэнні і паміж ярусамі праходзіць прафіляваны карніз на дэкаратыўных кранштэйнах. Вежа рытмічна чляніцца вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Верхні ярус дэкарыраваны слабавыражаннымі лапаткамі і дэкаратыўным поясам, які ўтвараюць фігурныя сандрыкі і невялікія круглыя праёмы. Уваход аформлены парталам, завершаным трохвугольным франтонам. З паўночнага боку да вежы прыбудавана (металічныя канструкцыі і шкло) лесвіца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён