Шыфр
212Г000619
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова ХVII - 1692 г.
Стыль
Барока
Апісанне
Знаходзіцца ў цэнтры Полацка на рагу вул. Леніна і Сака і Ванцэці. У гэтым доме ў 1705 г. жыў Пётр І, значыць дом быў пабудаваны да 1705 г.
Аднапавярховы з паўпадвальным паверхам будынак у плане мае форму няправільнага прамавугольніка. Накрыты вальмавым дахам. Асноўныя дэкаратыўныя элементы сканцэнтраваны на галоўным паўднёвым і тарцовым заходнім фасадах. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі шматслойнымі сандрыкамі, упрыгожанымі ляпным дэкорам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана 2 прафіляванымі філёнгамі з ляпным дэкорам. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпной разеткай і прамавугольнымі нішамі. Пад вокнамі праходзіць цяга. У цокалі прамавугольныя нішы. Тыльны і тарцовы ўсходні фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Па перыметры будынка пад дахам прафіляваны карніз. Перакрыцце першага паверха бэлечнае, паўпадвальнага -- скляпеністае.