Шыфр
313Г000513
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Канструктывізм
Праект тэатра-клуба быў распрацаваны ў 1928 г. мазырскім акруговым інжынерам Сібальдзі. Будынак праектаваўся як для тэатральнай, так і клубнай работ. Па праекце абедзве часткі вырашаліся як самастойныя, аднак для зручнасці былі звязаны на 2-м паверсе праз буфет.
Будынак драматычнага тэатра - помнік архітэктуры канструктывізму.
Двухпавярховы асiметрычны ў плане П-падобны будынак. Мае дакладна размежаваныя відовішчную і клубную часткі, якія функцыянуюць самастойна. Аб'ёмы аб'яднаны пры дапамозе папярочнага крыла-перахода. Уваход у тэатр вырашаны ў выглядзе паўкруглай каланады на галоўным фасадзе. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні круглаватага і прамавугольнага аб'ёмаў, на рытме прамавугольных вертыкальных і гарызантальных аконных праёмаў.