Шыфр
712Г000169
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 г.
Апісанне
Дзяржаўны ўніверсальны магазін адносіцца да ліку найбольш выразных грамадскіх будынкаў на праспекце Незалежнасці -- помніку савецкага горадабудаўніцтва. Праект будынка ўнівермага распрацавалі ў канцы 1940-х гг. архітэктары Р. Гегарт і Л. Мелегі. Трэба адзначыць, што будынак ГУМа адзін з першых асобна размешчаных спецыялізаваных будынкаў гандлю ў Мінску. Магазіны і прадпрыемствы грамадскага харчавання будаваліся пераважна на першых паверхах жылых дамоў. Таму перад праектыроўшчыкамі стаяла складаная задача - запраектаваць самы буйны на той час універсальны магазін у Беларусі, знешні выгляд якога павінны быў падкрэсліць значнасць і рэспектабельнасць як самой гандлёвай установы, так і галоўнай вуліцы Мінска. Будаўніцтва ГУМа вялося вельмі хуткімі тэмпамі. Па плане трэсту № 1 Галоўмінскбуда да 25 кастрычніка 1951 года неабходна было завяршыць усе аддзелачныя работы. Урачыстае адкрыццё магазіна адбылося 5 лістапада 1951 г.
Будынак ГУМа і сягоння прываблівае манументальнасцю, своеасаблівым архітэктурна-мастацкім рашэннем з выкарыстаннем маёлікавых дэталяў. Як адзначае даследчыца архітэктуры А.С. Шамрук, рашэнне фасадаў унікальна па ступені свабоды інтэрпрэтацыі класічных прыёмаў і ўплыву стылю Ар Дэко, якое праяўляецца ў павышанай дэкарыроўцы фасадаў а таксама інтэр'ераў.