зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Галоўпаштамта

Будынак Галоўпаштамта

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000159

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1949 г. - 1954 г.

Апісанне

Будынак галоўпаштамта - адно з найбольш значных архітэктурных збудаванняў першай паловы 1950-х гг. у Мінску. Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак з прыбудаваным да дваровага фасада асноўнага корпуса круглым у плане аб'ёмам аперацыйнай залы (дыяметр 30 метраў). Галоўным фасадам арыентаваны на пр. Незалежнасці, бакавымі - на вул. Валадарскага і Свярдлова. Галоўны фасад мае сiметрычна-восевую кампазiцыю. Цэнтральная частка з уваходам вырашана ў выглядзе манументальнай на вышыню будынка аркi, архівольт якой акцэнтаваны замковым каменем. Частка фасада над аркай завершана ступенчатым атыкам з скульптурнай выявай у картушы герба СССР. У 1970 г. паштамт быў рэканструяваны з частковай перапланіроўкай службовых памяшканняў. Праект рэканструкцыі распрацавалі архітэктары А. Духан, Хает, інжынер Паўлоўская. У 1980 г. у аперацыйнай зале выкананы вiтражы з выявамi помнiкаў архiтэктуры Беларусi (маст. В. Пазняк). У 2009-2010 гг. праведзены рамонтныя работы цокаля. 

Старонка