Шыфр
713Г000091
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1959 - 1960 гг.
Забудова квартала, на тэрыторыі якога пабудаваны будынак Літаратурнага музея Я. Купалы, да Вялікай Айчыннай вайны была драўлянай. У адным з дамоў па вул. Кастрычніцкай (суч. вул. Я. Купалы) жыла сям'я народнага паэта з 1927 па 1941 гг. Літаратуразнаўца, даследчык творчасці Я. Купалы Алег Лойка напісаў, што ў доме пад таполяй на вул. Кастрычніцкай, 36А Янка Купала пражыў пятнаццать год - самых сталых, самых светлых і самых драматычных.
Двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Планіроўка залаў анфіладная. Пры ўваходзе вялікі вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай, асветленай вялікім паўцыркульным акном з вітражом. У кампазіцыю вітража ўключаны выява паэта і радкі з яго вершаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён