Шыфр
713Г000173
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 25 (інв. № 500/С-10491)
Датаванне
1954 г. - 1956 г.
Апісанне
Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане строга сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. У аснову кампазiцыi ўзяты тып старажытна-рымскага храма, абрамлёны па перыметры калонамі і паўкалонамі карынфскага ордэра. Вызначаецца насычанасцю дэкаратыўнай пластыкай i скульптурай. Галоўны фасад, звернуты на плошчу, вырашаны 12-калонным порцiкам, завершаным трохвугольным франтонам, увенчаным скульптурамі на пастаментах. У арачным праёме франтона размешчана цэнтральная шматфігурная скульптурная кампазіцыя, прысвечаная тэме працы і міру. Арачны праём апрацаваны руставаным абрамленнем.