Шыфр
712Г000235_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1699 г.
Будынак № 7 на пл. Свабоды будаваўся як школа ў комплексе езуіцкага калегіума. Фармаванне комплексу езуіцкага калегіума на цэнтральнай гарадской плошчы Верхняга горада Высокім рынку адбывалася ў той час, калі яе архітэктурна-планіровачная структура практычна склалася. Там ужо існавалі манументальныя гарадскія будынкі: ратуша, гасціны двор, комплексы бернардзінскіх кляштараў (мужчынскага і жаночага), кляштара ордэна дамініканцаў, базыльянскія манастыры з царквой св. Духа, жылыя дамы багатых гараджан. Аднак ансамбль калегіума езуітаў з касцёлам, асвечаным 16 сакавіка 1710 г. пад тытулам Ісуса, Марыі і св. Барбары, арганічна ўпісаўся ў існуючую забудову і стаў выдатным завяршэннем у фармаванні гарадской плошчы, якая два стагоддзі з'яўлялася адміністрацыйным, культурным, культавым і гандлёвым цэнтрам Мінска.
Будынак захаваўся ў перабудаваным выглядзе, страчаны квадратная ў плане вежа ў цэнтры галоўнага фасада, дэкор, афармленне інтэр'ераў. Першапачаткова быў двухпавярховы прамавугольны ў плане. У выніку апошняй рэканструкцыі за кошт надбудовы і прыбудоў значна павялічаны аб'ём будынка. Цяпер будынак гімназіі-каледжа пяціпавярховы (пяты паверх другое святло актавай залы), у плане блізкі да літ. Г. Асноўнае (гістарычнае) крыло, арыентаванае на плошчу Свабоды, завершана глухім парапетам, які закрывае плоскі дах. Галоўны паўночна-ўсходні і бакавыя фасады патынкаваны, сцены надбудаваных паверхаў з паўднёва-ўсходняга боку і тыльнага фасада абліцаваны сілікатнай цэглай. Галоўны фасад вырашаны спрошчана, пазбаўлены дэкору.