Шыфр
112Е000002_103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
"Польскі" канструктывізм з уплывам "Streamline Moderne Stylе'
Апісанне
Першапачаткова будынак уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане аб'ём накрыты плоскім дахам. Пабудаваны Мар'яй Непамуцкай па праекце, зацверджаным Магістратам 29 жніўня 1935 г. Нажаль, не вядома прозвішча архітэктара.
Згодна архіўным звесткам, будаўніцтва было распачата ў жніўні 1935 г. і скончана ў лістападзе 1937 г. Будынак быў прызначаны выключна пад жыллё. Гэта была адна кватэра, якая складалася з 19 памяшканняў: 9 пакояў, кухня, 2 пярэдніх, 7 памяшканняў прызначаных на ванныя пакоі, туалеты, умывальні, кацельню, склад вугля і гараж.
У 1940 г. будынак муніцыпалізаваны.
У 1990-х гадах праведзена капітальная рэканструкцыя дваровай часткі будынка, зашклёны балкон на галоўным фасадзе.