Шыфр
712Г000216_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 - 1930 гг.
Стыль
Канструктывізм
Трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак з рызалітам на паўднёва-ўсходнім фасадзе. Фасады патынкаваныя, вырашаны спрошчана: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. На тарцовым паўднёва-заходнім фасадзе лесвічная клетка вылучана вузкім і высокім (на вышыню двух паверхаў) суцэльным аконным праёмам. З боку тыльнага фасада, у месцы выступа рызаліта, існуе пазнейшая аднапавярховая прыбудова. Тарцовая паўночна-ўсходняя фасадная сцяна ўзведзена пазней у сувязі з разборкай часткі гістарычнага будынкая. Да тарцовай сцяны зроблена аднапавярховая тэхнічнага прызначэння прыбудова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён