зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі

Шыфр

711Е000001_4_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Апісанне

Двух-трохпавярховы з мансардамі прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Складаецца з трох раней самастойных будынкаў. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Першы аб'ём двухпавярховы з праезнай аркай з левага краю фасада. Па гарызанталі галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Сцяна першага паверха прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях. На другім паверсе вокны лучковыя з прафіляванымі ліштвамі. У цэнтры фасада на другім паверсе размешчаны балкон з ажурнай металічнай агароджай. Дваровы фасад гладкі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На другім паверсе маецца галерэя з металічнай рашоткай і наружныя металічныя лесвіцы на галерэю і мансардны паверх. Завершаны фасад карнізам.Другі сярэдні аб'ём будынка мае падобнае архітэктурнае рашэнне галоўнага фасада: падзелены міжпаверхавай цягай, прарэзаны прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, завершаны карнізам. Асіметрычнасць фасаду надаюць крыху змешчаныя ад цэнтральнай восі ўлева двярны праём галоўнага ўвахода і размешчаны над ім балкон. Дваровы фасад вылучаны ў цэнтры невялікім рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. У рызаліце амаль на вышыню усяго другога паверха аконны праём лесвічнай клеткі. На першым паверсе вокны замураваны, на іх месцы нішы, на другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. Завершаны фасад карнізам. Трэці аб'ём будынка трохпавярховы. Сцяна першага паверха прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. На другім і трэцім паверхах вокны прамавугольныя ў ліштвах з прамымі сандрыкамі. На другім паверсе аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай. Тарцовы фасад будынка завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху і прарэзаным люкарнамі. Фасадная сцяна члянёна радам прамавугольных аконных праёмаў без ліштваў. Да фасада прымыкае мураваная брама. Дваровы фасад вылучаны змешчаным управа рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасадныя плоскасці члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, завершаны карнізам. Да рызаліта з ўсходняга боку прыбудаваны невялікі тамбур.