зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі былых Станіславоўскіх кафельных майстэрняў: будынак кафлярні

Будынкі былых Станіславоўскіх кафельных майстэрняў: будынак кафлярні

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000728_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Былыя Станіславоўскія кафельныя майстэрні складаюцца з будынка кафлярні і двух будынкаў складоў.

Гісторыя Станіславоўскай кафлярні звязана з прамысловымі прадпрыемствамі князеў Друцкіх-Любецкіх. Спачатку была заснавана невялікая цагельня, якая карысталася багатымі залежамі гліны ў трохкутніку сучасных вуліц Дубко - Дзяржынскага - Пушкіна. Пасля пажару 1885 г. Друцкія-Любецкія рашыліся на пашырэнне дзейнасці ў сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і ў 1895 г. каля чыгункі недалёка ад гродзенскага вакзала была заснавана кафлярня, на якой у 1900 г. працавала 28 чалавек.

Комплекс складаўся з кафлярні i складоў. Першапачаткова будынак кафлярні быў неатынкаваны, складзены фасаднай кладкай з жоўтай цэглы. Аздоблены па кутах рустам, паддашным i міжпавярховым прафіляванымі карнізамі. У пасляваенныя гады двухпавярховы будынак кафлярні найбольш змяніў свой першапачатковы выгляд: дэмантаваны скатны дах, атынкаваны сцены, часткова знішчаны дэкор, зменена планіроўка інтэр’ераў. 

Старонка