зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая лютэранская кірха

Апісанне

Аднавежавы абліцаваны чырвонай цэглай храм. Вежа мае шатровае завяршэнне. Карнізам з аркатурным поясам падзелена на два ярусы. На галоўным фасадзе дзвярны праём аформлены спічастым прафіляваным парталам з замковым каменем. Вышэй над уваходам размешчана круглая ў абрамленні ніша. Другі ярус вежы прарэзаны спаранымі арачнымі аконнымі праёмамі. Фасадныя плоскасці вежы завершаны аркатурным поясам, арнаментальным фрызам і карнізам. У дэкаратыўным афармленні фасадаў выкарыстаны ступенчатыя контрфорсы-лапаткі, пінаклі, спічастыя абрамленні аконных праёмаў, цягі. Тыльны фасад завершаны стцпеньчатым атыкам з пінаклямі. На тыльным фасадзе апсіды аконныя праёмы замураваныя. З усходняга боку да будынка зроблена пазнейшая прыбудова.