Шыфр
612Г000648_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. 60-х гг. ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Дварцова-паркавы комплекс у аг. Раванічы з'яўляецца помнікам архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст. Комплекс складаецца з парка і 4-х будынкаў: палац, паўночны і паўднёвы флігелі, рэшткі былога касцёла святога Антонія.
Палац, які ўзвышаецца ў найбольш высокай частцы парку, і флігелі пабудаваны ў стылі класіцызм. Флігелі далёка зрушаныя ад асноўнай кампазіцыйнай восі, чым дасягаецца параднасць партэра. Аднапавярховыя, даўгаватыя будынкі размешчаны паралельна адзін аднаму.
Фарміраванне сядзібнага комплексу ў вёсцы Раванічы пачалося пры Антоніі Слатвінскім на мяжы XVIII-ХІХ стст. Род Слатвінскіх быў вядомы яшчэ з XVI ст., калі Станіслаў Слатвінскі служыў у Стэфана Баторыя - караля польскага і вялікага князя Літоўскага – і праславіўся пры аблозе Пскова ў 1581 г.
Закладка сядзібнага дома ў Раванічах - заслуга Антонія Слатвінскага. Дзейнасць Антонія Слатвінскага працягнуў яго сын Людвік, а потым унук Гвідон Слатвінскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён