Шыфр
613Г000464_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1816 г. - 1902 г.
Стыль
класіцызм
У 1697 г. мінскі ваявода і ашмянскі староста Крыштаф Зяновіч і ягоная жонка Ядвіга фундавалі кляштар кармелітаў старога статуту ў Засвіры і абавязалі манахаў абслугоўваць філіяльны касцёл у Шэметаве. З таго часу пры касцёле ў Шэметаве дзейнічала місія кармелітаў. Драўляны касцёл Зяновічы пабудавалі "на рагу квадратнага пляца, каля дарогі на Кабыльнік, пры самім павароце". На ягоным месцы ў 1810 г. на сродкі тагачаснага дзедзіча Шэметава мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага быў узведзены новы касцёл, таксама драўляны, але значна большых памераў, з трыма алтарамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён