зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000648_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1853 - 1859 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Палацава-паркавы комплекс у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст.

Комплекс складаецца з парка і 3-х будынкаў: паўночны і паўднёвы флігелі і палац.

Палац узвышаецца ў найбольш высокай частцы парку. Ён закладзены ў стылі класіцызму, фасады дэкараваны порцікамі. Прадстаўляе сабой цагляны будынак у плане прамавугольнай формы з развітым цокальным памяшканнем і двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая на падоўжаных фасадах выдзелена чатырохкалоннымі порцікамі спрошчанага гатычнага ордэна. 

Парадны двор адкрыты, параўнальна вялікі, флангіраваны двума сіметрычна размешчанымі, але розных памераў, аднапавярховымі флігелямі. Яны далёка зрушаныя ад асноўнай кампазіцыйнай восі, чым дасягаецца параднасць партэра. Цэнтральная частка яго сіметрычна з двух бакоў дэкараваная групамі дрэў. Па ўзлесках былі высаджаны рэдкія экзоты (явар Леапольда, дуб белы, тсуга канадская). Перад палацам растуць у выглядзе саліцёраў елка калючая і арыгінальны асобнік елкі калючай з плецевідна-павіслымі галінамі.

Старонка