зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000648_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. XIX ст.

Апісанне

Парк ствараўся ў змешаным стылі з перавагай пейзажнага. Рэльеф роўны, крыху павышаны, глеба пясчаная. У паўночнай частцы размешчана сажалка.

Насаджэнні парка прадстаўлены 51 відам парод рэдкіх дрэў. Сярод іх такія як берасклет еўрапейскі, дуб чарэшчаты пірамідальнай формы, лістоўніцы даўрская і еўрапейская, чубушнік карончаты, спірэя Дугласа, спірэя Вангута, ірга каласацветная, таполя белая, тсуга канадская, малінаклён пахучы. 

У аснову кампазіцыі пейзажнага парку за палацам пакладзены тры радыяльныя перспектывы ў бок воднай сістэмы. Па восі палаца цэнтральнае палажэнне займае вялікая паляна. Вось перспектывы падкрэслена дзвюма лістоўніцамі. З бакавых перспектыў лепш выражана левая, бліжні план якой таксама складае паляна. Паўночную частку парка складае разрэджаны дрэвастой са старых дрэў, які пакрыў падземныя старыя падвалы, пабудаваныя на схіле тэрасы.

Старонка