Шыфр
613Г000679_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
п.п. ХІХ ст.
Як людзі, якія трымаліся традыцый, Свентаржэцкія дбалі не толькі пра сваё зямное жыццё, але і клапаціліся пра замагільнае. З гэтай мэтай у паўднёва-заходняй частцы былога сядзібна-паркавага ансамбля была пабудавана капліца з фамільным склепам. Капліца была як бы пачаткам шляху душ памерлых родзічаў у лепшы свет. Працягам такога шляху стала дарога, абсаджаная дрэвамі. Алея брала свой пачатак ад капліцы-пахавальні і спыняла свой “узлёт” удалечыні. Сёння засталася толькі невялікая частка той самай алеі. Капліца мае асаблівасці па форме і ўнутранай будове. Інтэр’ер яе – маленькая жалобная зала са стральчатымі праёмамі ўвахода і бакавымі вокнамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён