Шыфр
613Г000679_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я палова ХІХст. (да 1891г.) - 1939 г.
Апісанне
Парк сядзібы Свентаржэцкіх быў закладзены ў др. пал. ХІХ ст. і займаў плошчу 10 га. Ён размяшчаўся на двух пагорках, падзеленых Чорным ручаём.
Цяпер парк “Маліноўшчына” з’яўляецца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. У парку можна знайсці некалькі алей рэдкіх для нашай мясцовасці іглічных раслін: сустракаюцца піхта сібірская, хвоя веймутава, лістоўніца сібірская. Верхняя частка парку зменена – у савецкі час пабудаваны вытворчыя памяшканні завода. Захавалася частка алеі парка з лістоўніцы сібірскай – 29 дрэў. Даўжыня алеі – 68 метраў, шырыня – 9 м 20 см. Пасярэдзіне алеі ўкладзена тратуарная плітка, шырыня якой 1 м 20 см.