Шыфр
412Г000025_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1633 г.
Стыль
Барока, класіцызм
Апісанне
Дамiнiканскi кляштар (вул. Савецкая, 6, 8) заснаваны ў 1632 г. на падставе прывілея Жыгімонта ІІІ, а ў 1633 г. ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдырыка і Хрысціны Сапегаў. Першапачаткова кляштар быў драўляны. Мураваны кляштар узводзiўся ў 1708 - 1737 гг.
У 1840 г. дамініканскі кляштар быў скасаваны. У кляштарных карпусах размясцілася мужчынская гімназія. Касцёл дзейнічаў як гімназійны. Пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім гімназісты прынялі актыўны ўдзел, касцёл быў перароблены ў царкву Ямбургскага уланскага палка. Затым у 1875 г. разабраны за выключэннем аднаго крыла, якое прымыкала да гімназіі. Будынак па вул. Дамініканскай (Савецкая№ 8) выкарыстоўваўся магістратам пад розныя службы і крамы. З гімназіямі звязаны імёны многіх вядомых гродзенцаў. Прэфектам дамініканскай гімназіі быў ксёндз Кандзід (Міхал) Зяленка, удзельнік паўстання 1830-31 гг., у ссылцы пасябраваў з Т. Шаўчэнкам. У мужчынскай класічнай гімназіі мастак Якаў Зянковіч выкладаў маляванне, рысаванне, чыстапісанне, працаваў вядомы краязнаўца Я. Арлоўскі. Віктар Каліноўскі, брат Кастуся Каліноўскага, таксама актыўны ўдзельнік паўстання 1863-64 гг. скончыў гімназію ў 1850-м г. Тут вучыліся гісторык Латышаў, філосаф А. Макавельскі.