Шыфр
412Г000025_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1783 - 1789 (1786?) гг.
Стыль
Позняе барока з рысамі класіцызму
Дамiнiканскi кляштар (вул. Савецкая, 6, 8) заснаваны ў 1632 г. на падставе прывілея Жыгімонта ІІІ, а ў 1633 г. ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдырыка і Хрысціны Сапегаў. Першапачаткова кляштар быў драўляны. Мураваны кляштар узводзiўся ў 1708- 1737 гг. Касцёл знаходзiўся на месцы сучаснага сквера. У 1840 г. дамініканскі кляштар быў скасаваны. У кляштарных карпусах размясцілася мужчынская гімназія. Касцёл дзейнічаў як гімназійны. Пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім гімназісты прынялі актыўны ўдзел, касцёл быў перароблены ў царкву Ямбургскага уланскага палка. Затым у 1875 г. разабраны за выключэннем аднаго крыла, якое прымыкала да гімназіі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён