зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

былы дом афіцэраў

былы дом афіцэраў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000897

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1936 - 1938 гг.

Апісанне

Мураваны манументальны будынак П-падобны ў плане, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вырашаны ў мадэрнізаваных класічных формах, насычаны дэкорам. Цэнтральная частка акцэнтавана складаным у плане васьмікалонным порцікам. Круглыя ў сячэнні калоны порціка дэкарыраваны капітэлямі, стылізаванымі пад карынфскі ордэр, падтрымліваюць магутны антаблемент з фрызам, аздобленым трыгліфамі, завершаны развітым карнізам і ўвянчаны высокім глухім прафіляваным парапетам.

Дом Чырвонай Арміі быў пабудаваныў 1936-1938 гг. па тыпавым праекце клуба на 750 месц, распрацаваным цэнтральным ваенпраектам СКУ Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў 1936 г. (аб'ект № 168/21). У архітэктуры будынка найбольш поўна адлюстравана стылістыка постканструктывізму, арыентаваная на ўзоры ордэрнай класікі. Для прыдання будынку манументальнасці і параднасці ў архітэктурным рашэнні фасадаў выкарыстаны элементы ордэра і дэкаратыўнай пластыкі.

Старонка