зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы касцёл св. Казіміра

Шыфр

513Г000007

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1594 г. - 1604 (1614) г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак у стылі класіцызму. Мураваны аднанефавы прамавугольны ў плане касцёл з бакавымі прыбудовамі, пяціграннай алтарнай апсідай і двухвежавым галоўным фасадам. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Франтальны фасад быў вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, фланкіраваны вежамі (захаваўся першы ярус), а асноўны цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы быў накрыты сферычным драўляным купалам з ліхтаром на нізкім барабане. бакавыя фасады чляніліся арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных нішах. Хоры, дзе размяшчаўся сямігалосны арган, падтрымліваліся чатырма драўлянымі слупамі. У інтэр'еры тры алтары, ўпрыгожаныя драўлянай скульптурай, былі выкананы ў стылі ракако. Галоўны двух'ярусны алтар быў аформлены дзвюма калонамі, над якімі ўзвышаўся фігурны шчыт з бакавымі валютамі, дэкаратыўнымі вазамі, картушамі. Касцёл часткова захаваўся.