зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы палац адміністратара з двума флігелямі: флігель

Былы палац адміністратара з двума флігелямі: флігель

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000011_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1776 - 1778 гг.

Стыль

Барока

Апісанне

У палацавы комплекс уваходзіў палац і дзве афіцыны. 

Флігелі складалі важную частку палацавых комплексаў канца ХVІІІ ст. Тут былі размешчаны службовыя памяшканні. Характар выкарыстання гэтых пабудоў уплываў на сціплую архітэктуру і дэкор флігеляў. У паўночным флігелі палаца знаходзіліся стайня і карэтная. Паўднёвы флігель займалі кухня і іншыя службы.

У 1852 г. палац разам з флігелямі быў прададзены праваслаўнаму кліру г. Гродна, а ў 1853 г. вызвалены ад вайсковага пастою і перададзены ў Духоўнае ведамства. У валоданні праваслаўнага духавенства будынкі знаходзіліся да 1950-х гг.

Згодна дакументам пашпартызацыі 1924 г. палацавы комплекс належыў праваслаўнаму кліру. У склад домаўладання ўваходзілі: трохпавярховы будынак, накрыты бляхай (памяшканні былі здадзены ў арэнду), два аднапавярховых флігеля, якія былі накрыты бляхай (адзін з іх займала фабрыка па вырабу цвікоў), драўляныя гаспадарчыя пабудовы. 

У пасляваенны перыяд будынкі выкарыстоўваліся рамесным вучылішчам, медінстытутам. Будынкі палаца былі капітальна адрэмантаваны ў к. 1950-х гадоў. 

Старонка