зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы палац адміністратара з двума флігелямі: палац

Шыфр

412Г000011_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1776 - 1778 гг.

Стыль

Барока, класіцызм

Апісанне

Комплекс палаца адміністратара ўваходзіў у склад адміністрацыйнага і культрнага цэнтру Гарадніцы. Распрацоўка праекта на землях каралеўскага фальварка дазволіла архітэктарам апрабаваць у натуральным выглядзе "ідэальныя" прынцыпы планавання познягяга барокка, што дазваляла ёй ідэальна суіснаваць з іншымі кварталамі Гарадніцы. 

У палацавы комплекс уваходзіў палац і дзве афіцыны. Флігелі складалі важную частку палацавых комплексаў канца ХVІІІ ст. Тут былі размешчаны службовыя памяшканні. Характар выкарыстання гэтых пабудоў уплываў на сціплую архітэктуру і дэкор флігеляў. У паўночным флігелі палаца знаходзіліся стайня і карэтная. Паўднёвы флігель займалі кухня і іншыя службы. 

За паўночным флігелем быў разбіты невялікі парк рэгулярнай планіроўкі. Характар планіровачнай стуктуры комплекса з паркам захаваўся да 1923 г. 

У 1840-1852 гг. будынак займае Палата Дзяржаўнай маёмасці. У 1852 г. палац быў прададзены праваслаўнаму кліру г. Гродна, а ў 1853 г. вызвалены ад вайсковага пастою і перададзены ў Духоўнае ведамства. У валоданні праваслаўнага духавенства будынкі знаходзіліся да сяр. 1950-х гг. 

Прыналежнасць будынка да праваслаўнага ведамства падцвярджаецца храмавым жывапісам к. XIX - пач. XX ст. у інтэр’ерах на сценах 2-3 паверхаў. 

Згодна дакументам пашпартызацыі 1924 г. палац належыў праваслаўнаму кліру. У склад домаўладання ўваходзілі: трохпавярховы будынак, накрыты бляхай (памяшканні былі здадзены ў арэнду), два аднапавярховых флігеля, якія былі накрыты бляхай (адзін з іх займала фабрыка па вырабу цвікоў), драўляныя гаспадарчыя пабудовы. 

У пасляваенны перыяд будынкі выкарыстоўваліся рамесным вучылішчам, медінстытутам. Будынкі палаца былі капітальна адрэмантаваны ў к. 1950-х гг.