зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны дом

Шыфр

113Г000610_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХVIII cт.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Трэмбiцкiх. Маёнтак ад блiжэйшай вёскi меў назву Лiноўскi.

У пачатку XX ст. у палацы распачалася яго перабудова. Планавалася ўзвесцi 2 сiметрычныя двухпавярховыя крылы, але недахоп сродкаў i пачатак Першай сусветнай вайны не дазволiлi ажыццявiць намечанае да канца. Тым не менш палац пасля перабудовы набыў манументальны выгляд.

Сядзібны дом набыў складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Галоўны фасад у цэнтры вылучаны масіўным порцікам, 1-ы паверх якога складаюць 5 аркад, на якія апіраюцца 4 калоны, завершаныя антаблементам і трохвугольным франтонам.

Палац меў багатую ўнутраную аздобу. У пярэднiм пакоi стаялi мармуровыя скультуры. Цэнтральная зала, якая служыла сталовай, мела 50 м плошчы. У час прыёму гасцей тут праводзiлiся балi i святы. Пакоi дзялiлiся на "цёмныя", "светлыя", "ясныя" у залежнасцi ад колеру шпалер i аздобы мэблi. Асаблiвым багаццем кнiгазбору вылучалася бiблiятэка, якая мела каштоўныя старадаўнiя рукапiсы, некалькi тысяч тамоў польскiх, французскiх кнiг i лiтаратуры iншых краiн свету. Пасля смерцi У. Трэмбiцкага большая частка бiблiятэчнага кнiгазбору была выкуплена графам Замойскiм i вывезена ў Варшаву, астатнюю частку разрабавалi кайзераўскiя войскi пад час Першай сусветнай вайны.

На сённяшні дзень палац i парк захавалiся, выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах.