зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны комплекс Дорыа-Дзерналовічаў: крухмальны завод

Былы сядзібны комплекс Дорыа-Дзерналовічаў: крухмальны завод

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000418_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

к. ХІХ - пач. ХХ стст.

Апісанне

Крухмальны завод быў пабудаваны ў 1905 г. З’яўляецца ўзорам прамысловай архітэктуры таго часу.

Пабудова складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, складаецца з некалькіх рознавялікіх аб'ёмаў. Фасадныя сцены нетынкаваныя, зацёртыя па цэгле і пафарбаваныя. Фасады раскрапаваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам. Асноўны вытворчы корпус чатырохпавярховы, фасады крапаваны лапаткамі, падзелены паміж другім і трэцім паверхамі цягай, прарэзаны невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі. 

 У 1912-1913 гг. крухмальны завод быў пераабсталяваны пад спіртзавод. На заводзе працавала каля 30 чалавек.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. часова не працаваў. У 1919 г. на базе завода была арганізавана першая паказальная камуна “Палярная зорка”. Але камуна у хуткім часе распалася. У 1920 г. завод зноў запрацаваў і стаў буйным прадпрыемствам ў Кармянскай воласці. За суткі ён выпускаў 120 дэкалітраў спірту-сырцу. У час вайны, у акупацыйны перыяд, завод быў разрабаваны, але ужо ў першую паслеваенную пяцігодку спіртзавод адрадзіў сваю дзейнасць. У 1996 г. завод быў закрыты і закансерваваны.

Старонка