зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былыя правіянцкія склады

Апісанне

Будынак па вул. Замкавая, 5 з’яўляецца адзіным прыкладам правіянцкага магазіна, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі. Паводле архіўных дакументаў будаўніцтва правіянцкага магазіна ў Полацку пачалося ў 1773 г. У той час Полацк з’яўляўся цэнтрам Полацкай правінцыі ў складзе Пскоўскай губерні. Аўтар праекта дакладна не вядомы. З пэўнай доляй верагоднасці можна меркаваць, што ім быў губернскі архітэктар І. Зігфрыдан. Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя. Фасады змененыя. Галоўны і тыльны фасады чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, плоскімі лапаткамі. На тарцовых фасадах захаваліся лучковыя нішы ў у абрамленнях, сляды пазней прабітых праёмаў. У дэкаратыўным аздабленні фасадных плоскасцяў выкарыстаны неглыбокія нішы. Па перыметру будынка праходзіць карніз.