зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Ева» («Eva»). Палатно, алей. 65 х 54 см (аўтар Хаім Суцін)

Шыфр

722М000077_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск

Датаванне

1928 г.

Апісанне

Час напісання карціны “Ева” 1928 г.

Выбітны мастак Парыжскай школы Хаім Суцін (1893 - 1943) у мястэчку Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў беднай яўрэйскай сям’і. 

У 1913 г. Суцін пераехаў у Францыю, у Парыж, і пасяліўся ў “Вуллі”. Найбольш цесна Суцін меў зносіны з мастакамі – выхадцамі з Расійскай імперыі: акрамя Кікоіна і Крэменя, з Восіпам Цадкіным, Аскарам Мешчанінавым, Жакам Ліпшыцам і іншымі. Раннія работы Суціна практычна не захаваліся, мастак знішчыў іх сам, лічачы непрафісійнымі. Не маючы магчымасці зарабляць сваім мастацтвам, працаваў грузчыкам, рознарабочым, чарцёжнікам, натуршчыкам, дэкаратарам.

Хаім Суцін цесна сябраваў з Амедэа Мадыльяні, які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні індывідуальнай жывапіснай манеры мастака, стылістычна і канцэптуальна блізкай да экспрэсіянізму. 

1920-1930 гг. - самыя плённы перыяд у творчасці Хаіма Суціна, час, калі да яго прыйшлі вядомасць і фінансавы дабрабыт. У 1923 г. амерыканскі калекцыянер Альберт Кумс Барнс набыў больш за 50 карцін Суціна для свайго збору, з’явіліся іншыя пакупнікі.