зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

адміністрацыйны будынак

Шыфр

612Г000658_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, в. Альба, вул. Завадская, 1

Датаванне

1882 г.

Апісанне

Фальварак Альба размешчаны на поўдзень ад Нясвіжа ў былым Альбянскім парку князёў Радзівілаў (парк Альба). Сфарміраваны  ў XVII - ХVІІІ стст. У ХІХ - пачатку ХХ стст. праведзены перабудоўкі  будынкаў. 

На сённяшні дзень захавалася 7 будынкаў. Усе яны адносяцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст., апошняга перыяду існавання комплексу. 

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ БУДЫНАК  - 2-х павярховы, прамавугольны ў плане. Будынак накрыты двухсхільным дахам. Зараз пакрыццё даху зроблена з  шыферу. Фундамент з бутабетону. Збудаванне мае прыстройкі сучаснага часу, знаходзіцца ў добрым стане і выкарыстоўваецца як жылы дом.