Шыфр
612Г000658_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ - пачатак ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Альба размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне Нясвіжа. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як фальварак і загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў. На працягу ўсёй гісторыі была састаўной часткай Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. Увесь Альбянскі комплекс, які уключаў палац, гаспадарчы фальварак, парк, звярынец, займаў плошчу каля 400 га. Па меркаванні Т.Бернатовіча, фальварак Альба быў закладзены яшчэ князем Мікалаем Радзівілам Чорным, аднак дакументальна гэта не пацверджана. А.Мяцельскі больш схіляецца да меркавання, што Альба была заснавана ў канцы XVI ст.
Будынкі былога фальварка, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст., апошняга перыяду рэканструкцыі Альбянскага комплексу. Гэта пацвярджае інвентар і план Альбы 1884 г. Паводле гэтых дакументаў, усе пабудовы на гаспадарчым двары на той час яшчэ былі драўляныя. Тут знаходзіліся стайня, вазоўня, хлеў для скаціны, варыўная, дом для батракоў, свіран і свінарнік, вянлдярня, калодзеж і інш. Бровар альбо спіртзавод на гаспадарчым двары не згадваецца. Верагодна, размяшчаўся ў іншым месцы. Пра існаванне бровара ў Альбе ўказваюць інвентары XVII ст. Наяўны будынак спіртзавода быў пабудаваны пазней, на мяжы ХІХ – ХХ ст., адначасова з побач размешчанымі стайняй (1900 г.) і мураваным домам для батракоў (1901 г.). Усе тры будынкі ўзведзены з чырвонай цэглы ў т.з. цагляным стылі. Аконныя праёмы на першым паверсе спіртзавода і дома батракоў аформлены падобнымі цаглянымі абрамленнямі.
Будынак спіртзавода ўваходзіць у склад комплексу фальварка “Альба”. Разам з іншымі фальваркавымі пабудовамі характарызуе структурную арганізацыю гаспадарча-прамысловага двара фальварка, яго архітэктурнае вырашэнне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Падлягае абавязковаму захаванню агульнае архітэктурнае і прасторавае рашэнне будынка спіртзавода, элементы дэкору (аконныя і дзвярныя абрамленні, дэкаратыўныя паясы, лапаткі, рысунак аконных пераплётаў спічастых праёмаў), аўтэнтычныя канструктыўныя элементы (драўляныя кансолі, каваныя мацавальныя апоры цяжоў).