зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фальварак "Альба": былы дом батракоў

Шыфр

612Г000658_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Будынкі былога фальварка, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да канца 19 – пачатку 20 ст., апошняга перыяду існавання комплексу. Былы дом для батракоў пабудаваны з цэглы ў 1901 г. Размешчаны на гаспадарчым двары побач з будынкам стайні, які ўзводзіўся амаль адначасова (1900 г.). Будынак уваходзіць у склад комплексу фальварка. Разам з іншымі   фальваркавымі пабудовамі характарызуе структурную арганізацыю гаспадарча-прамысловага двара фальварка “Альбы”, яго архітэктурнае вырашэнне. Падлягае абавязковаму захаванню агульнае архітэктурнае і прасторавае рашэнне будынка, элементы дэкору (аконныя і дзвярныя абрамленні, паясок парэбрыка, лапаткі).