зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: форт № 4а (малы форт)

Шыфр

412Д000677_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Стрэльчакі

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)

Апісанне

Форт з’яўляецца доўгачасовым фартыфікацыйным збудаваннем нумарнога апорнага пункт № 8, які ўваходзіў у склад фортавай групы № ІV. Фортавая група № IV размяшчалася  на паўднёвы захад ад Гродна паміж Асавецкай шашой і Сувалкаўскай чыгункай, што дазваляла кантраляваць важныя аперацыйныя накірункі з паўднёвага захаду і ўчастак абарончай пазіцыі паміж фортавымі групамі ІІІ і V. У склад фортавай групы № ІV уваходзілі сам форт, нумарныя апорныя пункты № 6, 7, 8, 9, 10, літарны апорны пункт И, парахавы склеп. 

Група форта прымала непасрэдны ўдзел у баях, якія адбываліся ў раёне крэпасці Гродна ў жніўні 1914 г. Наступленне 1-й, 11-й ландвернай і 75-й рэзервовай дывізій немцаў на пазіцыі Гродзенскай крэпасці пачалося раніцай 19 жніўня. Немцы ўсталявалі цяжкія артылерыйскія батарэі каля вёсак Хварасцяны, Рагачы, каля чыгуначнай станцыі Бяляны і пад бесперапынным абстрэлам павялі наступленне на 88-й, 95-й і 96-й палкі, якія абаранялі фортавую групу № IV і подступы да форта V. Пасля кожнай адбітай атакі артабстрэл узмацняўся. 19 жніўня пасля поўдня немцы авалодалі апорным пунктам № 8, а затым і апорнымі пунктамі № 6 і 7. У выніку контратакі 88-га палка і батальёна 94-га палкоў апорны пункт № 6 быў адбіты. Але гэта быў часовы поспех. Раніцай наступнага дня германскія войскі захапілі форт № IV і ўсю групу. У нарысе "Wie Grodno deutsh wurde" ("Як Гродна стаў нямецкім горадам", апублікаваны ў 1916 г.) сцвярджалася, што форт IV і ўмацаванне IVа (апорны пункт № 8) былі ўзятыя 3-м ландверным пяхотным палком 1 верасня (па новым стылі), а падчас баёў былі забітыя 3 афіцэры і 679 расійскіх салдат. Больш форт ніколі не выкарыстоўваўся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".