Шыфр
412Д000775_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Гродзенская крэпасць - комплекс фартыфікацыйных умацаванняў, якія былі збудаваны навокал г. Гродна ў канцы XIX ст.
Пасля руска-японскай вайны і ўвядзення новых мабілізацыйных планаў былі распрацаваны планы мадэрнізацыі шэрага крэпасцей (зацверджаны ў жніўні 1912 г.) у тым ліку і Гродзенскай. Меркавалася збудаваць 13 тыпавых фартоў, 23 нумарныя апорныя пункты, 19 літарных апорных пунктаў, а таксама пляцоўкі для буйнакалібернай артылерыі, плаціны, дарогі і інш.
Будаўніцтва ХІІ форта вялося ў 1913-1915 гг. Да пачатку Першай сусветнай вайны форт не быў дабудаваны. Будаўнічыя работы працягваліся амаль да эвакуацыі (жнівень 1915 г.). Расійскія гарнізоны абараняліся ў недабудаваных умацаваннях, пасля ўзарвалі іх. ХІІ форт, які размяшчаўся на поўдзень ад вёскі Чашчаўляны, падарваць не паспелі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён