Шыфр
412Д000775_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, былая в. Грандзічы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Бетоннае збудаванне у плане кубападобнай формы з уступам, размешчана на высокім узгорку. Над узроўнем зямлі ўзвышаецца на вышыню каля 1 метра. Дзве амбразуры размешчаны клінам, дазвалялі весці назіранні ў паўночным і паўночна-заходнім накірунках. Уваход размешчаны з паўднёвага фасаду. Дзверы адсутнічаюць. Уваход быў сфарміраваны са смяшчэннем. Па звестках гісторыкаў назіральны пост уяўляў сабой 2-яруснае збудаванне, ніжні ярус якога знаходзіцца ў зямлі і выкарыстоўваўся для адпачынку. Другі ярус выкарыстоўваўся для назіранняў, праз амбразуры магчыма было весці бой. Назіральны пункт фортавай групы № 13 захаваўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён