Шыфр
412Д000677_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Гібулічы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Рэшткі наглядальнага паста фортавай групы № VІII знаходзяцца за 800 м на паўднёвы захад ад в.Гібулічы, 900 м на захад ад форта № VІII, у лесе. Пост уяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 6 м х 4 м, вышынёй 1,8 м, заглыбленае ў зямлю. Т-падобны ўваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма і сумяшчае функцыі наглядальнага паста і сховішча. Наглядальны пост быў разбураны ў жніўні 1915 г. падчас адступлення расійскіх войскаў з Гродна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён