Шыфр
412Д000677_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі
Датаванне
1913 - 1915
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)
Апісанне
Рэшткі форта з’яўляюцца доўгачасовым фартыфікацыйным збудаваннем літарнага апорнага пункт Д, які ўваходзіў у склад фортавай групы № IІІ. Задача апорнага пункта Д была прыкрыццё пазіцыі з паўночнага захаду паміж фартамі № ІІІ і літарным апорным пунктам Е. У склад фортавай групы № ІІI уваходзілі сам форт, нумарныя апорныя пункты № 4 і 5, літарныя апорныя пункты Г і Д, парахавы склеп. Склаў праект ваенны інжынер падпалкоўнік Б.С.Аляксандраў, кіравалі будаўніцтвам ваенныя інжынеры падпалкоўнікі В.М.Карыцін і А.В.Модрах. Будаўніцтва апорнага пункта вялося на працягу 1913-1915 гг. Форт уяўляў сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага фаса даўжынёй 30 м з стралковай пазіцыяй шырынёй 15 м і вышынёй 5 м, бакавыя фасы земляныя з акопамі для стралкоў. У жніўні 1915 г. апорны пункт Д быў узарваны падчас адступлення з крэпасці Гродна расійскіх войскаў, яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".