зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: рэшткі форта № 3а (парахавы склеп)

Шыфр

412Д000677_13

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (парахавы склеп)

Апісанне

Парахавы склеп фортавай групы № ІІІ уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праекціраванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі і яны адлюстроўваюць узровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду. 

            У тыле фартоў размяшчаліся бетонныя і земляныя парахавыя (пітацельныя) скляпы. У Гродзенскай крэпасці было пабудавана сем бетонных парахавых скляпоў. Парахавы склеп уяўляў сабой вялікі бетонны масіў памерамі 30 х 20 м, з таўшчынёй сцен да 5 м. З трох бакоў парахавы склеп абсыпаўся зямлёй. Такім чынам, з фронту ён выглядаў  вялікім узгоркам. Вакол парахавога склепа рабілася дрэнажаная сістэма для адводу вады. Парахавы склеп складаўся з трох памяшканняў памерам 9 х 4,5 м - сярэдняга для зарадаў і двух бакавых для снарадаў. Агульная ўмяшчальнасць памяшканняў – 7 200 снарадаў. Арачныя скляпенні ў парахавых скляпах умацоўваліся сталёвай арматурнай сеткай, у адрозненні ад баявых фартаў. Для падтрымання ў склепе аптымальнай тэмпературы і для выключэння вільготнасці пораху і выбуховых рэчаў у сценах памяшканняў устанаўліваліся  адмысловыя вентыляцыйныя шахты. Каб падчас абстрэлу іх не засыпала зямлёй - на паверхні ўсталёўліваліся масіўныя бетонныя вежы вышынёй да 2 м, з адтулінамі ўздоўж восі (дыфлектары). Уваход у склеп прыкрываўся спецыяльным калідорам – каленчатым сквознікам. Пры агульным вонкавым падабенстве, у кожнага парахавога склепа меліся свае канструктыўныя асаблівасці (памер унутраных памяшканняў, колькасць вентыляцыйных вежаў). Такая канструкцыя парахавога склепа з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых еўрапейскіх крэпасцях не сустракаецца. Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі падлягаюць абавязковаму захаваню.