Шыфр
412Д000677_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Трычы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Рэшткі форта з’яўляюцца доўгачасовым фартыфікацыйным збудаваннем літарнага апорнага пункт Е, які ўваходзіў у склад фортавай групы № IІІ. Задача апорнага пункта Е была прыкрыццё пазіцыі з захаду паміж фортамі № ІІІ і IV, а таксама кантраляваць даліну ракі Прыпілія. Склаў праект ваенны інжынер падпалкоўнік Б.С.Аляксандраў, кіравалі будаўніцтвам ваенныя інжынеры капітаны Дзясніцкі, Бабаеў, штабс-капітан Гранкін, паручык Бялоў. Будаўніцтва апорнага пункта вялося на працягу 1914-1915 гг. і не было завершана. Форт ўяўляў сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага фаса даўжынёй 100 м з стралковай пазіцыяй шырынёй 15 м і вышынёй 5 м, бакавыя фасы земляныя. У жніўні 1915 г. апорны пункт Е быў узарваны падчас адступлення з крэпасці Гродна расійскіх войскаў. Яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся.