Шыфр
412Д000677_25
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Малая Альшанка
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Рэшткі форта № VII знаходзяцца на паўднёвы захад ад вёскі Малая Альшанка. Уяўляе сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага і часткова бакавых фасаў даўжынёй 180 м з стралковай пазіцыяй і барбетамі на флангах (месцамі для размяшчэння супрацьштурмавой артылерыі) шырынёй 20 м і вышынёй 5 м. Бетонны бруствер быў абнесены глыбокім (3 м) трапецападобным ірвом. Горжа форта прыкрыта земляным траверсам і акопамі. Форт быў узарваны падчас адступлення расійскіх войск у жніўні 1915 г. Бруствер захаваўся ў моцна разбураным стане, часткова захавалася стралковая пазіцыя з нішамі для салдат.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён