Шыфр
412Д000677_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Гібулічы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Рэшткі сховішча нумарнога апорнага пункта фортавай групы № VIIІ знаходзіцца за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Гібулічы, 350 м зправа ад шашы Р 99 Гродна – Ваўкавыск, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой каменна-бетоннае збудаванне памерамі 9 м х 6 м, вышынёй 1,8 м, заглыбленае ў зямлю. Уваход знаходзіцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма і сумяшчае функцыі казармы, сховішча і назіральнага паста. Умацаванне была разбурана падчас адступлення расійскіх войск у жніўні 1915 г. Побач добра захаваліся акопы з траверсамі, а таксама падмуркі для абсталявання бетоннага завода.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён