Шыфр
412Г000467_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Шчорсы, вул. Паркавая, 15
Датаванне
канец XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Двухпавярховы будынак узведзены ў канцы XVIII ст. у стылі класіцызму спецыяльна для бібліятэкі. Над уваходам шырокі балкон на 4 калонах. Двухсхільны дах накрыты цынкавай бляхай. Бібліятэка знаходзіцца ў адной сувязі з аранжарэяй, разам будынкі ўтвараюць Т-падобную ў плане пабудову. Гэта двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. На тарцовых фасадах схілы даху ўтвараюць трохвугольныя франтоны, тымпаны якіх прарэзаны паўкруглымі люкарнамі. Фасады патынкаваныя, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. На другім паверсе вокны дэкарыраваны простымі ліштвамі з падаконнымі карнізамі на "тумбачках", на першым паверсе ліштвы ўзбагачаны трохвугольнымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах.
Падчас Першай сусветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за лініі фронту, якая праходзіла праз гэтую мясцовасць. Па заканчэнні вайны Храптовічы наноў адбудавалі будынак бібліятэкі і пераўтварылі яго ў двухпавярховы жылы дом, які меў два крылы: у заходнім знаходзілася кухня і вана, у іншай частцы знаходзіліся жылыя пакоі, у цэнтральнай частцы - невялічкая зала з камінам і бібліятэкай. Да пачатку Другой сусветнай вайны ўсё сямейства Храптовічаў жыло менавіта ў гэтым будынку.