зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў: парк

Шыфр

412Г000467_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Шчорсы, с/с Шчорсаўскі

Датаванне

апошняя чвэрць XVIII ст.

Апісанне

Парк пейзажнага тыпу сфарміраваны на раўнінным рэльефе. Плошча каля 25 га. Цэнтрам кампазіцыі быў палац. Перад ім быў арганізаваны вялікі парадны двор. За палацам вялікую тэрыторыю займаў партэр. Быў дэкарыраваны экзатычнымі дрэвамі. Цяпер растуць асобныя групы дрэў.

Захаваўся экзэмпляр ясеня звычайнага ніцага. На паўднёвы захад ад палаца размешчаны асноўны паркавы масіў. У аснову яго кампазіцыі былі пакладзены вадаёмы (тры вялікія і тры малыя), створаныя ўздоўж канала. На вялікія вадаёмы арыентаваліся перспектывы з кальцавога маршрута і партэра. За вадаёмамі кампазіцыя парку страчана, тут суцэльны дрэвавы масіў з вяза, клёна, ліпы, ясеня. У пасляваенны час пабудаваны бальнічны комплекс. Тры невялікія вадаёмы ў глыбіні парку менш выразныя. Сістэма вадаёмаў падзяляе паркавы масіў на дзве прыкладна роўныя часткі. Паўночна-ўсходняя частка парку прадстаўлена пасадкамі дрэў мясцовых парод, пераважае ясень. З паўднёва-ўсходняга боку масіва рос дуб, мажліва, равеснік сядзібы, вядомы як "дуб Міцкевіча" (ссох па старасці).