Шыфр
613Г000152_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
Канец XIX ст.
Бровар (спіртзавод) выдзяляецца сваёй архаічнасцю і цікавай кладкай сцен з буйных валуноў, з вельмі невялікімі ўстаўкамі друза. Пабудаваны ў 1901 г. Нягледзячы на тое, што будынак мае сляды перабудоў, але аб'ём і структура яго захаваліся: прамавугольны ў плане. Муроўка сцен бутавая. Ён складаецца з трох рознавялікіх аб'ёмаў. На дарогу арыентаваны тыльным фасадам, галоўным фасадам быў звернуты да сядзібы. Па вышыні вылучаецца цэнтральны двухпавярховы аб'ём, які на галоўным фасадзе выступае як рызаліт. Накрыты двухсхільным дахам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён