Шыфр
612Г000628_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Фрагменты былой сядзібы “Кухцічы” – гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы. Аўтар праекта - італьянскі архітэктар Карл Спампані.
Ад сядзібы захаваліся дзве афіцыны – аднапавярховыя, прамавугольныя ў плане аб'ёмы, накрытыя пакатым вальмавым дахам. Сцены выкладзены з мясцовага бутавага каменю і атынкаваны. Унутраная планіроўка флігеля строга сіметрычная, мае анфіладную ўзаемасувязь памяшканняў. Пад будынкам скляпеністыя (цыліндрычныя і крыжовыя) падвалы, у якіх знаходзіліся топкі пячэй для ацяплення жылых памяшканняў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён