зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы "Кухцічы": гаспадарчыя пабудовы

Шыфр

612Г000628_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Фрагменты былой сядзібы “Кухцічы” – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але  і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы. Аўтар праекта - італьянскі архітэктар Карл Спампані.

У склад маёнтка ўваходзілі кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын. Сярод гаспадарчых пабудоў быў свіран вышынёй 16 вянкоў, памерам 6×9 м,  з навісшым дахам над бакавымі сценамі. Дзверы ў тарцовым фасадзе амаль ва ўсю шырыню фасада. Выкарыстоўваўся для захавання зерня.