Шыфр
612Г000628_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1560 - 1570 гг.
Стыль
Рэнесанс
Апісанне
Кальвінскі збор у Кухцічах – пратэстанцкі храм сярэздіны 16 ст., сведка рэфармацыйнага руху ў краі. Старэйшае збудаванне ад тых часоў на Уздзеншчыне. Кальвінскі збор з'яўляецца унікальным для Беларусі архітэктурна-рэлігійным помнікам абароннага тыпу. Сціплы, але архітэктурна выразны і велічны Кальвінскі збор сімвалізаваў сілу пратэстантызму. Дэмакратычныя элементы гэтай рэлігіі стымулявалі развіццё нацыянальнай культуры, адукацыі, кнігадрукавання на беларускай мове. У другой палове 16 ст. маёнтак належаў Мацею Кавячынскаму (паплечніку асветніка-друкара Сымона Буднага), які ў 1560-1570-я гады паставіў тут кальвінскі збор. Апошняя буйная падзея ў гісторыі Кальвінскага збору - адпяванне і пахаванне ў склепе храма Мікалая Радзівіла. Везлі князя са станцыі Негарэлае, цырымонія была вельмі ўрачыстая. Адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Кальвінскі збор быў зачынены і ў такім выглядзе ён прастаяў да 1938 года.